Салідарнасць (газета)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Салідарнасць» — беларуская газета. Недзяржаўнае выданне, друкаваны орган Беларускага Незалежнага прафсаюза. Заснавана Іванам Вацлававічам Юргевічам у красавіку 1991 года ў Салігорску.[1] Гэта было першае незалежнае выданне Салігорска. Першыя нумары былі звярстаныя ў Салігорскай тыпаграфіі Рыгорам Сачыловічам.[2] Галоўнымі рэдактарамі ў розныя перыяды былі Уладзімір Дуброўскі, Рыгор Сачыловіч, Віктар Бабаед і Віталій Мурылёў. Выданне ўвесь час падвяргацца ганенням і пераследу ўладаў.[3][4][5][6] У ёй друкаваліся артыкулы як на рускай, так і на беларускай мовах. Галоўны рэдактар «Салідарнасці» Аляксандр Старыкевіч[7], былы галоўны рэдактар прафсаюзнай газеты «Беларускі час», якога звольніў новы прафсаюзны старшыня Леанід Козік, адданы Лукашенка.[8]

Хуткія факты «Салідарнасць», Арыгінальная назва ...

Газета аднавіла выпуск 24 красавіка 2003 года пасля сямімесячнага перапынку на 16 старонках A3 накладам у 10000 асобнікаў.[8] Наклад газеты ў 2005 годзе складаў 5400 асобнікаў.

3 чэрвеня 2003 года выйшаў сумесны нумар «Белорусской деловой газеты» ды «Салідарнасці»: такім чынам рэдакцыя падтрымала «БДГ», якую таксама забараняў рэжым Лукашэнкі.[9]

Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года газета зачынілася, таму што і «Белпошта», і «Белсаюздрук» адмовіліся яе распаўсюджваць — газета засталася без сродкаў да існавання.[10][11] З 8 лютага 2006 года газета выходзіць толькі ў інтэрнет-версіі.[12]

У дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года большасць незалежных інтэрнэт-рэсурсаў, якія асвятлялі іх ход, былі заблакаваныя, у тым ліку «Салідарнасць».[13]

У красавіку 2011 года «Салідарнасць» атрымала папярэджанне ад пракуратуры за «дыскрэдытацыю» нацыі пры асвятленні выбуху у мінскім метрапалітэне.[14]

На новы 2012 год «Салідарнасць» абнавіла веб-сайт.[15]

Са жніўня 2020 года сайт «Салідарнасці» заблакаваны ў Беларусі.[16][17] З 2021 года беларускія ўлады блакіруюць і люстэрка асноўнага сайта.[18]

У ліпені 2022 году інтэрнет-рэсурсы газеты былі ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Remove ads

Узнагароды

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads