Сал (прыток Дона)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сал (прыток Дона)
Remove ads

Сал (калм. Сал, руск.: Сал) — рака ў Расіі, у Калмыкіі і Растоўскай вобласці, левы прыток ракі Дон. У верхнім цячэнні (180 км)[1] называецца Джурак-Сал.

Хуткія факты Сал, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 798 (776[2]) км. Плошча вадазбору 21 300 км². Сярэдні расход вады (на адлегласці 205 км ад вусця[1]) складае 10 м³/с. Аб’ём сцёку 0,316[1] км³/год. Выток Сала знаходзіцца на заходніх схілах узвышша Ергені, каля мяжы Калмыкіі і Растоўскай вобласці. Упадае ў Дон каля горада Семікаракорск (за 2—2,5 км ніжэй па цячэнню[1]). Рэчышча звілістае. Сярод прытокаў: Вялікая Куберле, Малая Куберле, Кара-Сал, Вялікі Гашун, Амта, Булукта і інш.

Рака звязваецца Данскім магістральным каналам з Цымлянскім вадасховішчам на рацэ Дон. У басейне ракі каналы арашальнай сістэмы, 217 сажалак і вадасховішчаў[1].

Каля ракі знаходзяцца станіца Андрэеўская, сяло Дубаўскае, пасёлак Южны, слабада Вялікая Мартынаўка[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads