Самародак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Самародак
Remove ads

Самаро́дак[1] — прыроднае адасабленне аднаго з самародных элементаў (золата, радзей серабро, плаціна, медзь), якое значна перавышае па велічыні сярэднія памеры часціц таго ж хімічнага элемента ў радовішчах.

Thumb
Плацінавы самародак (Хабараўскі край, Расія)

Маса самародкаў складае ад 1 грама (зрэдку 10 мг[1]) да соцень тон (медзь). Галоўным чынам утвараюцца ў працэсе рудаўтварэння з гідратэрмальных раствораў, а таксама ў зонах акіслення рудных радовішчаў і магматычных горных пародах. Часцей за ўсё сустракаюцца ў асадкавых пародах у выглядзе россыпаў.

Thumb
Залатыя самародкі з Аляскі

Самародкі часта маюць цікавую форму і з’яўляюцца калекцыйным матэрыялам. Найбольш буйныя і арыгінальныя па форме часам атрымліваюць уласныя назвы (напрыклад, «Пліта Холтэрмана» і «Жаданы незнаёмец» з Аўстраліі, «Вялікі трохвугольнік» з Урала).

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads