Само
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Само́ (? — 658) — славянскі ўладар (623—658), заснавальнік першага вядомага палітычнага аб’яднання заходніх і часткі паўднёвых славян, г. зв. дзяржавы Само (тэрыторыя сучасных Чэхіі, Маравіі, землі лужыцкіх сербаў, частка зямель славенцаў і харватаў) з цэнтрам, імаверна, у Маравіі. Паводле франкскай хронікі Фрэдэгара (VII ст.), Само быў франкскім купцом, што аспрэчваецца многімі гісторыкамі, якія лічаць яго славянінам. Уладаром стаў у 623 годзе, калі ўзначаліў паўстанне славян супраць улады авараў. Пазней паспяхова ваяваў з аварамі і франкамі. Пасля смерці Само яго дзяржава распалася.

Здымак ва ўльтрафіялетавым святле Францішка Сыселя і Катаржыны Дворжакавай, 1999.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads