Сампсоніеўскі сабор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сампсоніеўскі саборmap
Remove ads

Сампсоніеўскі сабор — праваслаўны сабор у Санкт-Пецярбургу, які знаходзіцца па адрасе Вялікі Сампсоніеўскі праспект, д. 41. Пабудаваны ў 1728—1740 гадах (аўтар невядомы) на месцы драўлянай царквы ў памяць перамогі пад Палтавай, атрыманай 27 чэрвеня 1709 года (у дзень святога Сампсонія). Кампазіцыя сабора ўласцівая старажытнарускаму дойлідству: да памяшкання царквы, перакрытага зводам і завершанага высокім гранёным барабанам (4 малыя барабаны пабудаваны ў 1761 годзе), з заходняга боку прымыкаюць трапезная і шматярусная шатровая званіца, завершаная цыбулінкай, на бакавых фасадах адкрытыя галерэі. У інтэр’еры 5-ярусны разны драўляны іканастас.

Хуткія факты Сампсоніеўскі сабор, Краіна ...
Remove ads

Літаратура

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads