Узнагарода самаму каштоўнаму гульцу НБА

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Узнагарода самаму каштоўнаму гульцу Нацыянальнай Баскетбольнай Асацыяцыі (НБА) (англ.: National Basketball Association Most Valuable Player Award (MVP)) — штогадовая ўзнагарода НБА, якая ўручаецца з сезона 1955/1956 найлепшаму гульцу рэгулярнага сезона.

Пераможца атрымлівае Трафей Морыса Падолафа, названы ў гонар першага камісіянера (тады прэзідэнта[заўв 1]) НБА, які займаў пасаду з 1946 да 1963 года.

Да сезона 1979/1980 самыя каштоўныя гульцы абіраліся галасаваннем гульцоў НБА. Пачынаючы з сезона 1980/1981 пераможцу абірае калегія спартыўных журналістаў і прадстаўнікоў вяшчальных кампаній з ЗША і Канады.

Кожны член калегіі галасуе за пяць найлепшых гульцоў. За кожнае першае месца ў галасаванні гулец атрымлівае 10 балаў, за другое — 7, за трэцяе — 5, за чацвёртае — 3 і за пятае — 1. Пачынаючы з 2010 года лёс аднаго бюлетэня вырашаюць фанаты праз інтэрнэт-галасаванне. Гулец, які атрымлівае найбольшую выніковую колькасць ачкоў, становіцца самым каштоўным гульцом.

Усе пераможцы ўзнагароды, прыдатныя для ўвядзення ў Залу славы імя Нейсміта, былі абраныя туды. Карым Абдул-Джабар станавіўся самым каштоўным гульцом рэкордныя 6 разоў. Біл Расэл і Майкл Джордан выйгравалі па 5 разоў, а Уілт Чэмберлен і Леброн Джэймс — па 4. Расэл і Джэймс — адзіныя баскетбалісты, якія станавіліся самымі каштоўнымі гульцамі па 4 разы за 5 паслядоўных сезонаў. Мозэс Мэлоўн, Лары Бёрд і Мэджык Джонсан выйгравалі ўзнагароду па 3 разы, а Боб Петыт, Карл Мэлоўн, Тым Данкан, Стыў Нэш і Стэфэн Кары — па 2. Двойчы самымі каштоўнымі гульцамі НБА станавіліся навічкі: Уілт Чэмберлен у сезоне 1959/1960 і Уэс Ансэлд у сезоне 1968/1969. За ўвесь час узнагароду выйгравалі чатыры гульцы, якіх НБА вызнае «міжнароднымі»: Хакім Алайджуван з Нігерыі[заўв 2], Тым Данкан з Амерыканскіх Віргінскіх астравоў[заўв 3], Стыў Нэш з Канады[заўв 4] і Дзірк Навіцкі з Германіі.

У сезоне 2015/2016 Стэфэн Кары стаў адзіным пераможцам узнагароды, за якога прагаласавалі аднагалосна. Шакіл О’Ніл у сезоне 1999/2000 і Леброн Джэймс у сезоне 2012/2013 атрымалі на адзін голас менш за максімальную колькасць (абодва атрымалі 120 з 121)[заўв 5]. У сезоне 2016/2017 Расэл Уэстбрук стаў першым самым каштоўным гульцом з сезона 1982/1983, каманда якога выйграла менш за 50 гульняў у рэгулярным сезоне[заўв 6]. Усе пераможцы ўзнагароды, акрамя Стыва Нэша і Дэрыка Роўза, па меншай меры адзін раз траплялі ў фінал НБА ў якасці гульца.

Remove ads

Спіс пераможцаў

Больш інфармацыі Сезон, Гулец ...
Remove ads

Галерэя

Thumb
Боб Петыт

Thumb
Боб Коўзі

Thumb
Біл Расэл

Thumb
Уілт Чэмберлен

Thumb
Оскар Робертсан

Thumb
Уэс Ансэлд

Thumb
Уіліс Рыд

Thumb
Карым Абдул-Джабар

Thumb
Дэйв Коўэнс

Thumb
Боб Мак-Аду

Thumb
Біл Уолтан

Thumb
Мозэс Мэлоўн

Thumb
Джуліюс Ірвінг

Thumb
Лары Бёрд

Thumb
Мэджык Джонсан

Thumb
Майкл Джордан

Thumb
Чарлз Барклі

Thumb
Хакім Алайджуван

Thumb
Дэвід Робінсан

Thumb
Карл Мэлоўн

Thumb
Шакіл О’Ніл

Thumb
Ален Айверсан

Thumb
Тым Данкан

Thumb
Кевін Гарнет

Thumb
Стыў Нэш

Thumb
Дзірк Навіцкі

Thumb
Кобі Браянт

Thumb
Леброн Джэймс

Thumb
Дэрык Роўз

Thumb
Кевін Дзюрэнт

Thumb
Стэфэн Кары

Thumb
Расэл Уэстбрук

Thumb
Джэймс Хардэн

Remove ads

Заўвагі

  1. Да 1967 года пасада «камісіянер» афіцыйна называлася «прэзідэнт».
  2. Хакім Алайджуван нарадзіўся ў Нігерыі, але ў 1993 годзе атрымаў грамадзянства ЗША. Ён стаў першым «міжнародным гульцом», які выйграў узнагароду.
  3. Тым Данкан нарадзіўся на Амерыканскіх Віргінскіх астравах і быў грамадзянінам ЗША, але НБА вызнае яго «міжнародным гульцом».
  4. Стыў Нэш нарадзіўся ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, але вырас у Канадзе.
  5. Ален Айверсан атрымаў адзін голас за першае месца ў сезоне 1999/2000, а Кармэла Энтані — у сезоне 2012/2013.
  6. Не ўлічваюцца сезоны, колькасць гульняў у якіх была скарочаная з-за лакаўтаў. У сезоне 1998/1999 Карл Мэлоўн выйграў узнагароду, калі яго каманда Юта Джаз выйграла 37 гульняў з 50, што ў адсоткавым выразе адпаядае 60 перамогам у 82 гульнях. У сезоне 2011/2012 Леброн Джэймс выйграў узнагароду, калі Маямі Хіт выйграла 46 гульняў з 66, што адпаядае 57 перамогам у 82 гульнях.
  7. Перад сезонам 1971/1972 Лью Алсіндар змяніў імя на Карым Абдул-Джабар.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads