Санга (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Са́нга (фр.: Sangha) — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, Конга и часткова на мяжы з Камерунам[1], правы прыток ракі Конга.
Утвараецца ў Санга-Мбаэрэ пры зліцці рэк Кадэі і Мамберэ. Тэрыторыя водазабору ракі Санга і прытокаў уключае Усходні рэгіён Камеруна, Заходнія правінцыі ЦАР (Нана-Мамберэ, Мамберэ-Кадэі і Санга-Мбаэрэ) і дэпартаменты Санга і Кювет Рэспублікі Конга (Бразавіль).
Даўжыня ракі складае 785 км, ад вытоку ракі Кадэі — каля 1300 км. Плошча вадазбору каля 200 000 км². Асноўныя прытокі: Джа (справа) і Ліквала-оз-Эрб. Сярэдні расход вады ад 700 м³/с у сакавіку да 4250 м³/с у кастрычніку—лістападзе[1].
Рака суднаходная да месца зліцця Кадэі і Мамберэ[1].
Remove ads
Зноскі
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 330. — 671 с. с илл.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads