Санкт-Гален (кантон)

кантон у Швейцарыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Санкт-Гален (кантон)
Remove ads

Санкт-Гален, таксама Сен-Гален (ням.: Sankt Gallen, St. Gallen, фр.: Saint-Gall) — кантон Швейцарыі. Санкт-Гален размешчаны на паўночным усходзе Швейцарыі. Займае плошчу ў 2026 км², мае насельніцтва (на 31 снежня 2008) 471 152 (5-е месца сярод кантонаў у 2003 годзе). Станам на 2007 год, насельніцтва ўключала 97 461 замежніка, або прыблізна 20,9 % агульнай колькасці насельніцтва. Сталіца — горад Санкт-Гален.


Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Плошча 2026 км² (6-е месца сярод кантонаў).

Кантон размешчаны на паўночным усходзе Швейцарыі. На поўначы абмежаваны Канстанцкім возерам (Бодэнскае возера), на ўсходзе — Рэйнскай далінай. Па Рэйне мяжуе з Аўстрыяй і Ліхтэнштэйнам. На поўдні кантон Санкт-Гален абмежаваны кантонамі Граўбюндэн, Гларус і Швіц. На захадзе ляжаць кантоны Цюрых і Тургау.

Два паўкантоны Апенцэль — Інерродэн і Апенцэль — Аўсерродэн цалкам акружаны землямі кантона Санкт-Гален.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads