Санкт-Пецярбургская саборная мячэць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Санкт-Пецярбургская саборная мячэць
Remove ads

Саборная мячэць Санкт-Пецярбурга — помнік ісламскай культавай архітэктуры. 45 метраў у даўжыню, 32 метры ў шырыню, вышыня галоўнага купала — 39 метраў, вышыня мінарэтаў — 48 метраў.

Хуткія факты Санкт-Пецярбургская саборная мячэць, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Будаўніцтва было пачата па ініцыятыве ахуна Г. Баязітава і праводзілася на сродкі эміра бухарскага Сеід-Абдул-Ахат-хана (памёр у 1910), татарскіх прадпрымальнікаў і інш.

Мячэць была афіцыйна адкрыта 22 лютага 1913, на другі дзень Раманаўскіх урачыстасцяў (першае богаслужэнне здзейснена напярэдадні, 21 лютага, у прысутнасці эміра бухарскага Сеід-Алім-хана і хана Хівінскага Сеід-Асфендыяр-Багадура, што былі ў Санкт-Пецярбургу ў сувязі з урачыстасцямі).

Будынак ўзводзіўся ў 1909—1920 гады па праекце архітэктара М. В. Васільева пры ўдзеле інжынера С. С. Крычынскага і архітэктара А. І. фон Гагена. У афармленні надпісаў з Карана ўдзельнічаў цюрколаг, будучы акадэмік АН СССР А. Н. Самойлавіч. У 1927—1930 і 1940—1956 гадах не функцыянавала, у 1940 годзе будынак быў перададзены Ленгарздраўаддзелу і пачаў выкарыстоўвацца як склад медыцынскага абсталявання. З 1956 года вернуты вернікам.

Remove ads

Будынак

Мячэць размешчана на Петраградскай старане, на рагу Кронверкскага праспекта і Коннага завулка (паблізу станцыі метро Горкаўская).

  • даўжыня — 45 м
  • шырыня — 32 м
  • вышыня галоўнага купала — 39 м
  • колькасць мінарэтаў — 2
  • вышыня мінарэтаў — 48 м
  • умяшчальнасць — 5000 чалавек, па іншых дадзеных 3000
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads