Сані Абача
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сані Абача (20 верасня 1943, Кано — 8 чэрвеня 1998, Абуджа) — нігерыйскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант (званне прысвоена ў 1987 годзе).
Remove ads
Біяграфія
Атрымаў ваенную адукацыю ў Вялікабрытаніі і ЗША. У 1983 і 1985 гадах удзельнічаў у падрыхтоўцы ваенных пераваротаў. З 1990 года — міністр абароны, з 1992 года — віцэ-прэзідэнт Нігерыі. З 1993 года пасля арганізаванага ім перавароту стаў старшынёй Часовага кіруючага савета і Федэральнага выканаўчага савета.
Перыяд праўлення Абача быў адзначаны карупцыяй, ганеннямі на іншадумцаў (пакаранне Кена Саро-Вівы, смяротны прысуд Алусегуна Абасанджа, завочны судовы пераслед Воле Шаінкі) і серыяй знешнепалітычных няўдач. З-за шматлікіх парушэнняў правоў чалавека ЗША ўвялі супраць Нігерыі эканамічныя санкцыі, яе сяброўства ў Садружнасці нацый было прыпынена.
Remove ads
Зноскі
- Sani Abacha // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Sani Abacha // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads