Сара Вагенкнехт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сара Вагенкнехт
Remove ads

Са́ра Ва́генкнехт (ням.: Sahra Wagenknecht; нар. 16 ліпеня 1969, Ена, ГДР) — нямецкі дзяржаўны дзеяч, доктар эканамічных навук, пісьменніца, член Левай партыі Германіі, член Бундэстага, з ліпеня 2004 па ліпень 2009 года — пасол Еўрапарламента, з 2011 года — намеснік старшыні Левай партыі.

Хуткія факты Сара Вагенкнехт, Член Бундэстага ...
Remove ads

Дзяцінства і юнацтва

Нарадзілася ў Ене. Маці — немка, бацька — іранец, які вучыўся ў Заходнім Берліне і меў магчымасць наведваць яе маці, якая жыла тады ў ГДР, толькі атрымліваючы аднадзённыя візы. Маці працавала ў дзяржарганізацыі. Сара расла спачатку ў вёсцы каля Ены ў бабулі і дзядулі, а з пачаткам вучобы пераехала з маці ва Усходні Берлін.

З 1990 года пачала вывучаць філасофію і нямецкую літаратуру ў Енскім універсітэце і Берлінскім універсітэце імя Гумбальдта. Праз некаторы час кінула навучанне ў Берліне. Перавялася ў Гронінгенскі ўніверсітэт (Нідэрланды), які паспяхова скончыла ў 1996 годзе, абараніўшы ступень магістра.

Remove ads

Палітычная дзейнасць

У пачатку 1989 года ўступіла ў Сацыялістычную адзіную партыю Германіі (СЕПГ). Пасля пераўтварэння СЕПГ у Партыю дэмакратычнага сацыялізму (ПДС) у 1991 годзе была абраная ў нацыянальны камітэт гэтай партыі, далучылася да яе артадаксальнай марксісцкай фракцыі.

На федэральных выбарах 1998 года вылучалася кандыдатам ПДС у Дортмундзе.

На еўрапейскіх выбарах 1999 года была абраная прадстаўніком ПДС у Еўрапейскім парламенце, у якім з’яўлялася членам Камітэта па эканамічных і манетарных справах, а таксама членам еўрапейска-лацінаамерыканскай Асамблеі.

З аб’яднаннем ПДС з партыяй «Праца і сацыяльная справядлівасць — Выбарчая альтэрнатыва» і ўтварэннем у 2007 годзе Левай партыі стала змагацца за пасаду віцэ-старшыні гэтай партыі. На федэральных выбарах 2009 года перамагла ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі. Будучы дэпутатам Бундэстага, стала прадстаўніком ЛПГ па эканамічнай палітыцы. 15 мая 2010 года была абраная віцэ-старшынёй ЛПГ (75,3% галасоў)[9], а 8 лістапада 2011 года стала першым віцэ-старшынёй ЛПГ (61,8% галасоў)[10].

З жніўня 2012 года — у рэдакцыі газеты Neues Deutschland[10].

У 2018 годзе заснавала моладзевую арганізацыю «Aufstehen»[11].

12 лістапада 2019 года новым сустаршынёй партыйнай фракцыі ў Бундэстагу замест Вагенкнехт стала Аміра Махамед Алі[12].

У кастрычніку 2023 года разам са сваімі аднадумцамі афіцыйна заявіла аб новым палітычным праекце «Саюза Сары Вагенкнехт», папярэдне пакінуўшы Левую партыю. Галоўнымі пунктамі партыйнай праграмы Вагенкнехт сталі аднаўленне сацыяльнай справядлівасці і развіццё эканомікі Германіі, правядзенне мірнай знешняй палітыкі ФРГ і адмова ад ваеннага ўмяшання ў канфлікты паміж дзяржавамі[13].

Remove ads

Погляды

Сара Вагенкнехт прасоўвае ў левай партыі антыкапіталістычную ідэю і крытыкуе дзейнасць партыі ў складзе зямельных кааліцыйных урадаў. Яна падтрымлівае левыя ўрады Лацінскай Амерыкі і з’яўляецца спікерам сеткі салідарнасці з Венесуэлай «Venezuela Avanza». Выступае супраць НАТА, прысутнасці амерыканскай арміі на тэрыторыі ФРГ і ў цэлым супраць сучаснай амерыканскай палітыкі.

Прыватнае жыццё

У 1997 годзе Вагенкнехт выйшла замуж за журналіста, рэжысёра і прадпрымальніка Ральфа Томаса Німаера.

12 лістапада 2011 года былы старшыня СДПГ Оскар Лафантэн публічна заявіў, што яны з Сарай Вагенкнехт «на працягу некаторага часу з’яўляюцца блізкімі сябрамі». Да гэтага моманту яны абодва ўжо жылі асобна ад сваіх мужа і жонкі, хоць Німаер і Вагенкнехт засталіся ў сяброўскіх адносінах[14]. Шлюб Вагенкнехт з Німаерам быў скасаваны ў сакавіку 2013 года, а 21 сакавіка 2015 года стала вядома, што яшчэ да Каляд 2014 года быў таемна заключаны шлюб Вагенкнехт і Лафантэна.

Remove ads

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>
  2. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q51850225'></a>
  3. Catalog of the German National Library Праверана 3 мая 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q23833686'></a>
  4. Матэматычная генеалогія — 1997.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q829984'></a>
  5. Wahl des Parteivorstandes (ням.)(недаступная спасылка). Die Linke. Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2013. Праверана 15 чэрвеня 2014.
  6. DIE LINKE hat Fraktionsvorstand gewählt. Politik (ням.)(недаступная спасылка). Die Linke im Bundestag (8 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2013. Праверана 15 чэрвеня 2014.
  7. «Вставайте» — против неконтролируемой миграции, за независимость от США и дружбу с Россией. Новая газета — Novayagazeta.ru(руск.). Праверана 2018-11-07.
  8. Kevin Hagen. Aus der Deckung (ням.). Spiegel (12 лістапада 2019). Праверана 23 мая 2020.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads