Сара Тунебру
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сара Крысціна Тунебру (шведск.: Sara Kristina Thunebro; нар. 26 красавіка 1979, Стрэнгнес) — шведская футбалістка, якая гуляла на пазіцыі левага абаронцы. Вядомая па клубным выступах за шведскія каманды «Эскільстуна», «Цюрэсё» і «Юргардэн», а таксама за нямецкі «Франкфурт». У складзе зборнай Швецыі згуляла 132 матчы, выступіўшы на чэмпіянатах Еўропы 2009 і 2013 гадоў, чэмпіянатах свету 2007, 2011 і 2015 гадоў, Алімпійскіх гульнях 2008 і 2012 гадоў. Была вядомая на поле дзякуючы белай павязцы на галаве, якую апранала ў многіх матчах.
Remove ads
Кар’ера
Футболам займаецца з шасці гадоў. Выхаванка клуба «Вілян». У чэмпіянаце Швецыі праславілася падчас выступаў за «Юргардэн», выйграўшы з ім двойчы чэмпіянат краіны (2003 і 2004), двойчы кубак (2004 і 2005) і дайшоўшы да фіналу Кубка УЕФА ў 2005 годзе (прайграла ў фінале патсдамскай «Турбіне»). З 2009 па 2013 гады выступала за «Франкфурт». Двойчы выйгравала прыз лепшай футбалісткі-забаронцы Швецыі. Кар’еру завяршала ў Швецыі.
Remove ads
Зборная
У зборнай правяла 83 гульні, забіўшы 3 галы. Удзельнічала ў чэмпіянатах свету 2007 і 2011 гадоў, заваяваўшы на апошнім чэмпіянаце свету бронзавыя ўзнагароды. Удзельнічала ў Алімпійскіх гульнях 2008 і 2012 гадоў, чэмпіянаце Еўропы 2009 года. Абвясціла аб тым, што пакіне зборную пасля хатняга чэмпіянату Еўропы 2013.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads