Сарган II

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сарган II
Remove ads

Шару-кін II, або Са́рган II (акад.: ŠAR.RU.KI.IN) — цар Асірыі, кіраваў прыблізна ў 722 — 705 гадах да н.э., малодшы сын Тыглатпаласара III.

Хуткія факты Асірыйскі цар, Папярэднік ...

Сарган II узыйшоў на прастол пасля смерці свайго старэйшага брата Салманасара V у 722 годзе да н.э., і быў настроены вярнуць Асірыі былую магутнасць. Пра перыяд кіравання Саргана II захавалася шмат гліняных дакументаў.

У 722719 гадах Сарган II быў заняты ваеннымі дзеяннямі на захадзе — у Сірыі і Палесціне, расчысціў стратэгічна важныя для Асірыі гандлёвыя шляхі ў Малую Азію, а з 718 года да н.э. перанёс ваенныя дзеянні на поўнач. Дзеянні Саргана II заўсёды былі старанна падрыхтаваны, у яго рэзідэнцыі, Дур-Шарукіне, захаваліся клінапісныя таблічкі з разведвальнымі данясеннямі з Урарту.

Thumb
Парадныя вароты ў палацы Саргана II у Дур-Шарукіне (рэканструкцыя)

17 гадоў свайго кіравання Сарган правёў у бесперапынных войнах, значна пашырыўшы межы Асірыйскай дзяржавы. Паводле хронікі, Сарган быў забіты пры незразумелых акалічнасцях падчас паходу на Табал у 705 г. да н.э. «Спіс эпанімаў» дадае, што цар быў забіты з-за нейкага Эшпаі кулумійца ў сваім ваенным лагеры.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads