Саржа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Саржа
Remove ads

Саржа[2] (італ.: sargia, фр.: serge; ад лац.: sericus «шаўковы») — тып пляцення тканіны, часам прастамоўная назва віду тканіны. Тканіна з саржавым пляценнем можа выпрацоўвацца з пражы любога складу, фактычна для любых мэт.

Хуткія факты Саржа, Матэрыял ...
Thumb
Схемы палатнянага і ўзмоцненага саржавага перапляценняў

Адрозніваецца ад іншых відаў пляцення тканіны тым, што з кожнай наступнай ніткай сістэма перасячэння нітак ссоўваецца на 1, 2 або больш нітак, што надае ёй характэрны знешні выгляд «дыяганаль» (адна са штодзённых назваў). Дадзены выгляд пляцення ў сярэдзіне XIX стагоддзя ўзяў за аснову амерыканскі прадпрымальнік Леві Страус  (руск.) і распрацаваў дэнім (джынсавую тканіну)[3].

Вырабляецца баваўняная, шаўковая або штучная тканіна з дыяганальным перапляценнем нітак. Выпрацоўваецца ў асноўным гладкафарбаванай і набіўной. Выкарыстоўваецца як падкладачная, сукенкавая, тэхнічная і т. п. тканіна. Для вытворчасці спецвопраткі часцей за ўсё выкарыстоўваецца менавіта саржа 3/1, розных складаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Tortora P. G., Merkel R. S. Serge // Fairchild's Dictionary of TextilesFairchild Fashion Media, 1996. — P. 504.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28888841'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28859696'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3064526'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28888663'></a>
  2. Ткань саржа – состав и характеристики (руск.). Гид по тканям (14 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2019. Праверана 3 верасня 2019.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads