Сармітэ Элэртэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сармітэ Элэртэ (лат.: Sarmīte Ēlerte; нар. 8 красавіка 1957 года, Рыга) — латвійскі палітык і журналіст. Міністр культуры Латвіі ў 2010—2011 гадах. Дэпутат 10-га Сейма Латвіі. Камандор ордэна Трох Зорак.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Рыжскую 45-ю сярэднюю школу (1975 год) і Латвійскі ўніверсітэт (1980).
Паступіла ў Маскоўскі кінематаграфічны інстытут: на момант паступлення была сябрам Саюза кінематаграфістаў Латвіі і членам клуба творчай моладзі пры ЦК ЛКСМ. Рэкамендацыі на Элертэ давалі галоўны рэдактар газеты «Literatūra un māksla» Я. Шкапарс, сакратар партыйнай арганізацыі Саюза савецкіх пісьменнікаў Латвіі Э. Стродс, старшыня мясцовага камітэта саюза А. Вітолс і намеснік старшыні Дзяржкіно Латвійскай ССР Э. Грос.
У сакавіку 1988 года ўзначаліла інфармацыйны цэнтр Народнага фронту ў Латвіі.
Працавала галоўным рэдактарам газеты «Дзіена». Сябра партыі «Адзінства». Узначальвае фонд «Таварыства Мееравіца за прагрэсіўныя перамены». Элертэ займала пасаду старшыні латвійскага Фонду Сораса.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads