Сатакунта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сатакунтаmap
Remove ads

Сатакунта (фінск.: Satakunta) — вобласць на захадзе Фінляндыі на тэрыторыі былой ляні Заходняя Фінляндыя. Адміністрацыйны цэнтр — г. Поры. Перакладаецца назва «Сто каралеўстваў» (фін. Sata — сто, і фін. Kunta — каралеўства).

Хуткія факты Сатакунта, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Размешчана на заходнім узбярэжжы Фінляндыі, на беразе Батнічнага заліва. Значная частка тэрыторыі вобласці занята вадаёмамі. Большасць азёр Сатакунты маюць пясчанае дно і празрыстыя воды. Самае буйнае возера Пюхяярві ў Сякюля, у паўднёвай частцы вобласці. Праз сярэднюю Сатакунту працякае рака Кокемяенёкі і ў паўночнай частцы вобласці цячэ звілістая Карвіянёкі.

Рэльеф роўны. Самыя высокія пункты знаходзяцца ў паўночнай частцы (мясцовасці Ямі ў Яміярві і Алкіянвуоры ў Карвіа, дзе ёсць утвораныя ледавіковым перыядам гранітныя пагоркі).

Сярэдняя і паўднёвая часткі Сатакунты з’яўляюцца земляробчымі раёнамі. Прыморская прырода Сатакунты суровая, але прыгожая. Сярод прыродных славутасцяў — каля двухсот скалістых астравоў архіпелагу Оўрат у Мерыкарвыі, архіпелагі перад Лувія і Раўма, а таксама пясчаны пляж Юютэры.

Remove ads

Зноскі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads