Сафонаўскі раён
муніцыпальны раён у Смаленскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сафонаўскі раён (руск.: Сафо́новский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у цэнтральнай частцы Смаленскай вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Сафонава.
Remove ads
Геаграфія
Мяжуе на поўначы з Холм-Жыркоўскім, на ўсходзе з Вяземскім, на поўдні з Дарагабужскім і на захадзе з Ярцаўскім раёнамі Смаленскай вобласці. Плошча тэрыторыі — 2258 км².
Большая частка раёна ляжыць у межах Сафонаўскага ўзвышша, на ўсходзе ў межы раёна заходзяць адгор’і Вяземскага ўзвышша. Найбольш буйныя рэкі: Дняпро, Вязьма, Осьма, Вапец. Карысныя выкапні: тугаплаўкія, лёгкаплаўкія і вогнетрывалыя гліны, вапнякі, буры вугаль (Сафонаўскае радовішча ў межах Падмаскоўнага вугальнага басейна, у цяперашні час здабыча не вядзецца), торф. Лясістасць раёна 41,7 %. Глебы дзярнова-сярэднепадзолістыя ў спалучэнні са слаба- і моцнападзолістымі на лёсападобных суглінках.
Remove ads
Зноскі
- Geographic Names Server — 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
