Сацыял-дэмакратыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сацыял-дэмакратыя — ідэалогія, якая ўзнікла ў рамках сацыялізму і з часам трансфармавалася на пазіцыі паступовага ўдасканалення капіталізму з мэтай сцвярджэння сацыяльнай справядлівасці, салідарнасці і большай свабоды[1][2].
Тэрмін
Да Першай сусветнай вайны «сацыял-дэмакратамі» называлі ўсіх паслядоўнікаў левых ідэалогій — як марксістаў, так і паслядоўнікаў рэфармісцкага сацыялізму. Такім чынам, гэтая катэгорыя аб’ядноўвала і радыкальных рэвалюцыянераў — У. І. Леніна і Р. Люксембург, і ўмераных эвалюцыяністаў тыпу Э. Бернштэйна, і артадаксальны «цэнтр» тыпу К. Каўцкага.
Ідэалогія сучаснай сацыял-дэмакратыі знаходзіцца некалькі лявей сацыял-лібералізма і некалькі правей дэмакратычнага сацыялізму[3].
Remove ads
Мэты і прынцыпы
Сацыял-дэмакратыя гнуткая і рэфармацыйная ідэалогія, але мае тры асноўныя тэзы: свабода, справядлівасць і салідарнасць.
Сацыял-дэмакратыя прадугледжвае:
- Абарону правоў чалавека.
- Барацьбу з дыскрымінацыяй па колеры скуры, нацыянальнасці, полу, узросту і іншаму.
- Прынцып роўных правоў і магчымасцяў.
- Сістэму абароны эканамічных правоў чалавека.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads