Саша Грэй

амерыканская порнаактрыса From Wikipedia, the free encyclopedia

Саша Грэй
Remove ads

Саша Грэй (анг. Sasha Grey, сапраўднае імя Марына Эн Хэнціс, англ. Marina Ann Hantzis; нарадзілася 14 сакавіка 1988 года ў Сакрамента, Каліфорнія) — амерыканская порнаактрыса, вядомая таксама сваёй творчасцю ў сферы кінематографа, моды і музыкі. Яна ўдзельніца групы aTelecine, якая грае электра-індастрыял.

Хуткія факты Саша Грэй, Імя пры нараджэнні: ...

У 18 гадоў Саша пераехала з Сакрамента ў Лос-Анджэлес і ў хуткім часе пачала здымацца ў парнаграфічных фільмах. У 2007, 2008 і 2010 гадах яна выйграла некалькі намінацый прэміі AVN Awards, а таксама была названа «Лепшай старлеткай» у 2007 годзе па версіі XRCO. Паралельна з працай у порнаіндустрыі Саша Грэй здымаецца як мадэль. У 2009 годзе ўбачыла свет стужка «Дзяўчына па выкліку» рэжысёра Стывена Содэрберга, дзе Грэй грала галоўную ролю.

Remove ads

Уплыў

У гонар Сашы Грэй паўднёвакаліфарнійскі гурт Antagonist назваў адну з песень альбома «World In Decline» (лэйбл Prosthetic Records), які выйшаў 17 жніўня 2010 г., «Sasha Grey». Сама песня была выкладзеная ў сеціва для бясплатнага азнаямлення 14 ліпеня 2010 г.[2] У гонар Сашы напісалі песні метал-гурт Manic Depressive[3], французскі рок-гурт Noriega[4], гурт Frantic Clam[5], расійскі гурт Tango Cocain[6]. На хвалі папулярнасці Сашы Грэй утварыўся расійскі эма-гурт Sasha Grey[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Vanessa Grigoriadis The Dirtiest Girl in the World(англ.) // Rolling Stone. — 2009. — № 1078. — P. 52—57.
  2. Sasha Grey just got Frantic Clammed! Архівавана 20 красавіка 2014. (англ.)
  3. sasha_grey (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads