Саша Філіпенка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Саша Філіпенка
Remove ads

Саша Філіпенка (12 ліпеня 1984, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Хуткія факты Саша Філіпенка, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў руска-ўкраінскай сям’і[2]. Скончыў ліцэй мастацтваў імя Ахрэмчыка і паступіў у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Пасля закрыцця ў Мінску ЕГУ пераехаў у Расію, у Санкт-Пецярбург, дзе скончыў філалагічны факультэт СПБГУ, магістратуру. Атрымаў дыплом «Бард Каледжа» ў Нью-Ёрку.

Працаваў сцэнарыстам на расійскім тэлебачанні, быў вядучым тэлеканала «Дождж».

Творчасць

Аўтар рамана «Чырвоны Крыж», які пераведзены на дзясятак моў і які швейцарскае радыё выбрала ў ліку лепшых раманаў года[3].

Лаўрэат «Рускай прэміі» 2014 года, аўтар раманаў «Былы сын», «Задумы», «Цкаванне»[4].

5 студзеня 2021 года нямецкае выданне «Frankfurter Allgemeine Zeitung» апублікавала адкрыты ліст пісьменніка старшыні ІІХФ Рэнэ Фазелю, у якім задае нязручныя пытанні па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у Мінску[5][3].

Remove ads

Пераслед

У лістападзе 2023 года да бацькоў Сашы Філіпенкі, якія жывуць у Беларусі, прыйшлі з ператрусам. Ягонаму бацьку далі 13 сутак арышту за перапост артыкула Zerkalo.io, забароненага беларускімі ўладамі. Філіпенка ахарактарызаваў тое, што адбылося, як спробу ціску на яго, каб ён «перастаў выказвацца ў еўрапейскай прэсе»[6][7]. У лютым 2024 года Філіпенка ў інтэрв'ю «Новой газете Европа» сказаў, што беларускія ўлады распачалі супраць яго крымінальную справу[8].

У маі 2025 года беларускія ўлады ўнеслі Instagram-акаўнт Філіпенкі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[9]; увосень таго ж года ў Беларусі спачатку забаранілі продаж «Чырвонага крыжа» і «Слана» ў Беларусі, а пасля і абвясцілі гэтыя кнігі экстрэмісцкімі матэрыяламі[10].

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q23833686'></a>
  2. ‘No one wants to be a little brother’: Belarus, Russia and Ukraine — a dysfunctional family affair — The Guardian, 5 красавіка 2022 г. Цытата: «My mum is Russian; my father, Ukrainian.»
  3. Sasha Filipenko. «Genügen 450 Folter-Fälle nicht?» (ням.). Frankfurter Allgemeine Zeitung (5 студзеня 2021). Праверана 5 студзеня 2021.
  4. В Беларуси пришли с обыском к родителям писателя Саши Филипенко (руск.). Meduza (9 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2023. Праверана 14 снежня 2023.
  5. Отец писателя Саши Филипенко арестован на 13 суток (руск.). Meduza (10 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2023. Праверана 14 снежня 2023.
  6. Ева Левина. «Следователи смотрят все мои интервью» (руск.). Новая газета Европа (13 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2024. Праверана 23 лютага 2024.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads