Беларускі саюз журналістаў

грамадская арганізацыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларускі саюз журналістаў — грамадскае аб’яднанне прафесійных творчых работнікаў сродкаў масавай інфармацыі Беларусі[2], заснаванае ў 1959 годзе[3]. З 2001 года прымае ўдзел у Рэспубліканскім каардынацыйным савеце кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў[4]. З 18 кастрычніка 2005 года пасаду старшыні займае Анатоль Лемяшонак[5]. У 1995 годзе ў складзе саюза было больш за 3400 членаў[6].

Хуткія факты Беларускі саюз журналістаў, Абрэвіятура ...
Remove ads

Кіраванне

  • З’езд. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Абсалютнай большасцю галасоў прадстаўнікоў вызначае кірункі дзейнасці, змяняе Статут, абірае старшыню, яго 1-га намесніка, Раду, Кантрольна-рэвізійную камісію і Камітэт па прафесійнай этыцы.
  • Рада. Склікаецца штогод. Правамоцная пры наяўнасці 2/3 членаў. Выконвае пастановы З’езда і кіруе ўласнасцю саюза. Абірае намеснікаў старшыні. Утварае Сакратарыят і Камітэт па абароне свабоды слова і правоў журналістаў. Вызначае зносіны з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі. Ухваляе творчыя спаборы і ўзнагароджанне журналістаў. Вызначае велічыню сяброўскіх укладаў і зацвярджае выданні саюза.
  • Сакратарыят. Збіраецца штомесяц. Распрацоўвае мерапрыемствы і бюджэт. Ухваляе пастановы аб выдатках на мерапрыемствы, а таксама прызначэнне і аклады рэдактараў выданняў.
  • Кантрольна-рэвізійная камісія. Правярае грашовую справаздачнасць суполак, прадпрыемстваў і ўстаноў саюза.
Remove ads

Мэты дзейнасці

  • усебаковае садзейнічанне ажыццяўленню і рэалізацыі прынцыпаў свабоды слова і друку, пашырэнню інфармацыйнай прасторы, умацаванню прававой базы дзейнасці ўсіх бакоў інфармацыйнага працэсу;
  • актыўны ўдзел у стварэнні неабходных умоў функцыяніравання беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, садзейнічанне забеспячэнню высокага прафесійна-творчага ўзроўню журналістаў;
  • садзейнічанне павышэнню прэстыжу журналістыкі як віду творчай дзейнасці, а таксама прэстыжу працы журналіста.
Remove ads

Задачы

  • абарона эканамічных, прафесійна-творчых інтарэсаў, аўтарскіх, асабістых правоў, гонару і годнасці журналістаў, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ», іх інтэлектуальнай уласнасці;
  • аб’яднанне намаганняў і каардынацыя работы па інфармацыйнаму абслугоўванню журналістаў, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ»;
  • клопат аб паляпшэнні ўмоў працы, быту работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, ветэранаў журналістыкі, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ»;
  • аб’яднанне і каардынацыя намаганняў членаў ГА «БСЖ» у практычным ажыццяўленні статутных мэт;
  • развіццё сістэмы журналісцкай адукацыі членаў ГА «БСЖ», а таксама іх разнастайных форм творчай дзейнасці.

Дзейнасць

Паводле Статута саюз ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:

  • удзел у міжнародных журналісцкіх сувязях;
  • правядзенне журналісцкіх нарад і свят;
  • ладжанне журналісцкіх творчых спабораў;
  • павышэнне адукацыі журналістаў на творчых семінарах і ў Цэнтры сучаснай журналістыкі;
  • выпуск выданняў.

Зноскі

  1. Алег Слука. Раздзел III. Стварэнне сістэмы сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі (1954-1964) // Беларуская журналістыка ў 3 частках / Г. Мыцік. — Мінск: БДУ, 2009. — Т. 3. — С. 163. — 399 с. 300 экз. ISBN 978-985-518-116-4. Архівавана 14 сакавіка 2022.
  2. За моцную i квітнеючую Беларусь. Улада і грамадства. Звязда, № 242 (24282) (4 сакавіка 2011).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads