Саюз камуністаў Югаславіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Саюз камуністаў Югаславіі — камуністычная партыя ў Югаславіі, кіруючая партыя ў СФРЮ. Заснавана ў 1919 годзе на ўстаноўчым з’ездзе ў Бялградзе, як Сацыялістычная рабочая партыя Югаславіі (камуністаў). У 1920 годзе партыя была перайменавана ў Камуністычную партыю Югаславіі (КПЮ). КПЮ з’яўлялася членам Камуністычнага інтэрнацыянала.

Хуткія факты Саюз камуністаў Югаславіі, Лідар ...

З пачаткам Другой сусветнай вайны партыя прыняла актыўны ўдзел у народна-вызваленчай вайне Югаславіі.

Пасля абвяшчэння Федэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславіі КПЮ атрымала манаполію на ўладу ў Югаславіі, стаўшы тым самым кіруючай і адзінай партыяй у краіне. Камуністычная партыя Югаславіі з’яўлялась членам Камуністычнага інфармацыйнага бюро з 1947 года, але ў сувязі з савецка-югаслаўскім расколам партыя выйшла з арганізацыі.

У 1952 годзе партыя набыла назву Саюз камуністаў Югаславіі (СКЮ).

СКЮ была распушчана ў 1990 годзе на 14 з’ездзе партыі з-за супярэчнасцяў паміж сербскай і славенскай дэлегацыяй па пытаннях будучага ўладкавання федэрацыі.

Remove ads

Склад

У склад Саюза камуністаў Югаславіі ўваходзілі наступныя рэгіянальныя камуністычныя партыі:

  • Саюз камуністаў Босніі і Герцагавіны
  • Саюз камуністаў Македоніі
  • Саюз камуністаў Сербіі
  • Саюз камуністаў Славеніі
  • Саюз камуністаў Харватыі
  • Саюз камуністаў Чарнагорыі

Літаратура

  • Севь­ян Д. А.. Из ис­то­рии Сою­за ком­му­ни­стов Юго­сла­вии, 1919–1945. М., 1982.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads