Саўкас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Саўкас
Remove ads

Саўкас (лат.: Saukas ezers) — праточнае эўтрофнае возера ў Саўцкай воласці Віесіцкага краю Латвіі. Адносіцца да басейна Ліелупэ.

Хуткія факты Саўкас, Морфаметрыя ...

Размяшчаецца за 11 км на паўднёвы захад ад горада Віесітэ, на поўдні Сэлійскага ўзгарання Аўгшзэмскага ўзвышша. Узровень зрэзу вады знаходзіцца на вышыні 78,5 м над узроўнем мора. Акваторыя прамавугольнай формы, выцягнутая ў субшыротным напрамку на 6,2 км, шырынёй — да 1,5 км. Плошча воднай паверхні — 7,71 км² (па іншых дадзеных — 7,5 км² або 7,18 км²). Сярэдняя глыбіня складае 5,1 м, найбольшая — 9,5 м. Берагавая лінія слаба парэзана, працягласць — 14,8 км.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads