Саўтваркскі сабор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саўтваркскі сабор (Southwark Cathedral) — галоўная англіканская царква лонданскага раёна Саўтварк, размешчаная адразу за Лонданскім мостам. Статус сабора атрымала ў 1905 годзе, да гэтага служыла прыхадской царквой і храмам аўгусцінскага прыярата.
Багародзічная царква ў Саўтварку згадваецца яшчэ ў Кнізе страшнага суда. Гэта другі пасля Вэстмінстэрскага абацтва буйны ўзор англійскай готыкі, ацалелы ў Лондане. Ён будаваўся даволі доўга, з 1220 па 1420 гады. Пры Марыі Цюдор служыў арэнай для судоў над «ератыкамі»-англіканамі.
У храме знайшлі апошні прытулак паэт Джон Гаўэр, драматург Джон Флетчэр і Эдмунд Шэкспір — брат вялікага драматурга, які працаваў побач у тэатры «Глобус» і на тэмы п'ес якога ў саборы выканана вялікае вітражнае акно.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads