Эсваціні
краіна ў Паўднёвай Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эсваці́ні, Карале́ўства Эсваці́ні, да 2018 года – Свазіле́нд (сваці: Umbuso we Swatini, англ.: Kingdom of Eswatini) — невялікая краіна ў паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай і Мазамбікам. Выхаду да мора не мае.
Remove ads
Сталіца — горад Мбабанэ (месцазнаходжанне ўрада); рэзідэнцыя караля і месцазнаходжанне парламента — горад Лабамба.
Remove ads
Назва
Ранейшая назва дзяржавы — Каралеўства Свазіленд.
19 красавіка 2018 года кароль Мсваці III афіцыйна перайменаваў краіну ў Каралеўства Эсваціні, што ў перакладзе з мясцовай мовы сваці азначае «Зямля свазі»[3].
Геаграфія Эсваціні

У Эсваціні ёсць вялікая разнастайнасць прыродных ландшафтаў, ад горных тэрыторый уздоўж мяжы з Мазамбікам да саван на ўсходзе і вільготных лясоў на паўночным захадзе.
Ландшафт уяўляе сабой плато: Высокі Вельд на захадзе (вышыня 1050—1850 м), Сярэдні Вельд (450—600 м) і Нізкі Вельд (150—300 м). Нізкі Вельд абрамлены на ўсходзе гарамі Лебомбо вышынёй 450—825 м з вяршыняй Эмлембе (1862 м).
Густая сетка рэк, што цякуць у Індыйскі акіян: Komati, Usutu, Ngwavuma, Mbuluzi і інш.
Remove ads
Гісторыя
- Дзяржава, названая Свазіленд, была ўтворана ў 1968 годзе.
- У 1894 годзе Свазіленд захапілі буры (Рэспубліка Трансвааль, Афрыка).
- Пасля англа-бурскай вайны 1899—1902 гадоў Свазіленд аб’явілі брытанскім пратэктарам.
- У 1968 годзе Свазіленд атрымаў незалежнасць.
- У 1973 годзе кароль Собхуза II зацвердзіў адзінаўладдзе.
- Пасля смерці караля Сабхуза II у 1982 годзе ўладу атрымалі каралевы-рэгенты Дзелівэ да 1984 года, потым Нтфомбі.
- З 1986 года краінай кіруе Кароль Мсваці III[4].
Дзяржаўны лад і палітыка
Эсваціні — унітарная дзяржава. Форма праўлення — абсалютная манархія.
Кіраўнік дзяржавы — кароль. Яму належыць уся паўната заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады.
Заканадаўчую ўладу кароль ажыццяўляе з дапамогай парламента, які фактычна ёсць кансультатыўны орган пры ім. Парламент складаецца з Палаты сходу (70 дэпутатаў; 59 абіраюцца прамым галасаваннем у аднамандатных акругах абсалютнай большасцю галасоў, 10 прызначаюцца манархам, генеральны пракурор Эсваціні становіцца членам палаты сходу па пасадзе) і Сената (30 месцаў; 20 членаў прызначаюцца манархам, 10 выбараў большасцю галасоў з дапамогай ускосных выбараў). Тэрмін паўнамоцтваў парламента — 5 гадоў.
Выканаўчую ўладу кароль ажыццяўляе непасрэдна альбо з дапамогай урада (Кабінет міністраў) або Прэм’ер-міністра.
Палітычныя партыі ў Эсваціні забаронены[5].
Remove ads
Адукацыя
У Эсваціні дзейнічае Паўднёваафрыканскі каледж міжнароднай супольнасці.
Зноскі
- Department of Economic and Social Affairs Population Division (2009). "World Population Prospects, Table A.1" (PDF). 2008 revision. United Nations. Праверана 2009-03-12.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка) - Human Development Report 2013(недаступная спасылка). United Nations Development Programme (14 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2014. Праверана 14 сакавіка 2013.
- Свазиленд — краткая история (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads