Свейн Б’ёрнсан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свейн Б'ёрнсан (ісл.: Sveinn Björnsson; 27 лютага 1881 — 25 студзеня 1952) — першы прэзідэнт незалежнай Ісландыі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 27 лютага 1881 у Капенгагене. У 1912 стаў членам Гарадскога савета Рэйк’явіка. У 1914—1916 і ў 1920 быў членам ісландскага парламента — Альтынга. Пасля здабыцця Ісландыяй аўтаноміі ў 1918 стаў прэзідэнтам Гарадскога савета Рэйк’явіка (да 1920). У тыя ж гады займаў кіруючыя пасады ў розных кампаніях і банкаўскіх установах Ісландыі. У 1920—1924 і 1926—1940 пасланнік Ісландыі ў Даніі. У 1941—1944 — рэгент Ісландыі.
24 мая 1944 у Ісландыі быў праведзены рэферэндум аб незалежнасці ад Даніі. На рэферэндуме было прынята станоўча рашэнне і 17 чэрвеня 1944 Альтынг выбірае Б'ёрнсана першым прэзідэнтам Ісландыі тэрмінам на 1 год.
У 1945 пераабіраецца ўсенародным галасаваннем, у 1949 пераабіраецца на наступны тэрмін. Памёр 25 студзеня 1952 падчас чарговага прэзідэнцкага тэрміну. Пасля яго смерці краінай кіруе трыумвірат з старшыні Альтынга, прэм'ер-міністра і Галоўнага суддзі Вярхоўнага Суда да абрання наступнага прэзідэнта.
Remove ads
Зноскі
- Sveinn Björnsson // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Sveinn Björnsson // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads