Сверкер Карлсан

кароль Швецыі (1196—1208) From Wikipedia, the free encyclopedia

Сверкер Карлсан
Remove ads

Сверкер II Малодшы (Карлсан) (шведск.: Sverker den yngre Karlsson; 1167 (магчыма ў 1164) — 12 ліпеня 1210) — кароль Швецыі (11961208) з дынастыі Сверкераў.

Хуткія факты Сверкер II Малодшы Карлсан, 17-ы Кароль Швецыі ...
Remove ads

Жыццяпіс

Сын караля Карла Сверкерсана і яго жонкі каралевы Крысціны Стыгсдотэр, дацкай дваранкі, якія ажаніліся каля 1162—1163 гадоў. У 1167 годзе яго бацька быў забіты на востраве Вісінгсё, і малалетні спадчыннік быў вывезены ў Данію, на востраў Зеландыя, дзе клан яго маці меў вялікі ўплыў. У 1196 годзе, па смерці караля Кнута I вярнуўся ў Швецыю і быў абраны каралём дзякуючы ярлу Біргеру Бросу. Праводзіў спрыяльную для царквы палітыку, павялічваючы яе прывілеі, і прывілеі асабіста архібіскупа Упсальскага. У 1203 годзе разам з братамі бег у Нарвегію сын папярэдняга караля Кнута I — Эрык Кнутсан, і пачаў рыхтавацца да барацьбы за шведскі трон. У 1205 годзе ён уварваўся ў Швецыю з войскам, але быў разбіты каралём Сверкерам, і бег. У 1208 годзе, Эрык ізноў змагаўся са Сверкерам Малодшым, і пры значнай нарвежскай дапамозе разбіў яго ў бітве пры Лене, заняўшы прастол. Сверкер бег у Данію, і паспрабаваў вярнуць карону пры дапамозе Папы Інакенція III, аднак поспеху не дамогся. У 1210 годзе, сабраўшы ў Даніі войска, ён распачаў у Швецыю ваенны паход, і загінуў у бітве пры Гестылрэне.

Быў пахаваны ў Даніі.

Remove ads

Сям’я

Першы раз ажаніўся з Бенедыктай Эбесдотэр (нар. 1165-70, пам. 1200), вяселле адбылося ў 1190 годзе. Пасля смерці першай жонкі ажаніўся ў другі раз з дачкой ярла Біргера Броса Інгрыд. Яго першы сын ад гэтага шлюбу Юхан (12011222) быў каралём Швецыі з 1216 па 1222 года. Таксама меў дачку Алену[4][5].

Зноскі

  1. Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads