Светлае жыццё
лельчыцкая газета From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Светлае жыццё» — раённая газета Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Выходзіць 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт і Лельчыцкі раённы Савет дэпутатаў, а таксама рэдакцыя газеты[1]. Рэдакцыя размяшчаецца ў Лельчыцах па адрасе вул. Чырвонаармейская, 3. Галоўны рэдактар — Надзея Міхайлаўна Гуд.
Remove ads
Гісторыя
Газета была заснавана ў сакавіку 1931 г. пад назвай «Калгаснік на варце» як орган Лельчыцкага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Палескай вобласці. Першы вядомы нумар — № 2 ад 21 сакавіка 1931 г. З 26 чэрвеня 1938 г. выданне выходзіла пад назвай «Па сталінскаму шляху» і друкавалася да 1 ліпеня 1941 г.[1].
У гады Вялікай Айчыннай вайны газета была органам Лельчыцкага падпольнага райкама КП(б)Б. Вядомы дзевяць нумароў: № 1–8 за 1943 г. і № 1 за 1944 г., што выходзілі з 29 верасня 1943 г. да 1 студзеня 1944 г. на беларускай і рускай мовах. Нумары № 1–4 ад 29 верасня да 27 кастрычніка 1943 г. выйшлі пад назвай «По сталинскому шляху». Рэдактарам быў М. М. Таргонскі[1].
Пасля вызвалення Беларусі газета адноўлена пад даваеннай назвай «Па сталінскаму шляху». З 28 чэрвеня 1956 г. да 21 красавіка 1962 г. выходзіла пад назвай «Савецкае Палессе». Пасля перапынку ў выданні газета адноўлена 1 красавіка 1965 г. пад назвай «Светлае жыццё» і друкавалася як орган Лельчыцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (з 1977 г. — Савета народных дэпутатаў) Гомельскай вобласці[1].
З 1991 г. — раённая газета «Светлае жыццё», якая выходзіць 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах[1].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads