Свободная пресса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свободная пресса — расійскае інтэрнэт-выданне. Спецыялізуецца на палітычных, грамадска-эканамічных і культурных навінах, ёсць раздзелы з блогамі, анлайн-канферэнцыі з вядомымі людзьмі, фота- і відэагалерэі[2].
Заснавана ў снежні 2008 года[3][4]. Першым галоўным рэдактарам стаў Уладзімір Локцеў, які доўгі час працаваў у газеце «Труд»[5]. Затым яго месца заняў Канстанцін Дземчанка[3][6]. У 2010 годзе яго змяніў Павел Пернікаў, прапрацаваўшы да лістапада 2011 года[2].
З 1 ліпеня 2012 года галоўным рэдактарам і шэф-рэдактарам сталі пісьменнікі Сяргей Шаргуноў і Захар Прылепін[7][8].
31 ліпеня 2023 года галоўным рэдактарам прызначаны Андрэй Палунін, які доўгі час працаваў вядучым аглядальнікам гэтага выдання.
Remove ads
Заўвагі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads