Святая Крыніца (Палессе)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святая крыніца — крыніца ў аграгарадку Палессе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.[1]
Remove ads
Апісанне
Крыніца размешчана за 100 метраў на ўсход ад павароту з трасы Р38 (у межах аграгарадка — вуліца Савецкая) на вёску Балсуны, за домам № 7А.
Над крыніцай збудаваны драўляны зруб, вада з якога адводзіцца ў купель. Ручай, які выцякае з крыніцы, прыкладна праз 200 метраў упадае ў раку Каўпіту.
Крыніца шануецца мясцовымі жыхарамі як святая, асвечана праваслаўнай царквой.
Характарыстыкі вады
- Дэбіт: 30 л/хв.
- Якасць вады: паводле вымярэнняў, зробленых у маі 2019 года, якасць вады здавальняючая. Адзначана ўтрыманне нітратаў на ўзроўні 21,9 мг/дм³ пры гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі 22,4 мг/дм³. Астатнія паказчыкі ў норме.[1]
Галерэя
- Выгляд драўлянай купелі
- Культавы крыж з павязанымі ахвярнымі рушнікамі
- Інтэр'ер купелі
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
