Святая вада Дзехцяроўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святая вада Дзехцяроўская — крыніца, якая знаходзіцца каля вёскі Дзегцяры Мёрскага раёна, за 7,5 км на поўнач ад Новага Пагоста і за 11 км на паўднёвы захад ад Мёраў у паніжэнні сярод марэнных пагоркаў.
Remove ads
Апісанне
«Святая вада Дзехцяроўская» аб’яўлена гідралагічным помнікам прыроды мясцовага значэння рашэннем Мёрскага раённага выканаўчага камітэта № 803 ад 23.09.2011 г. Землекарыстальнікам з’яўляецца Новапагосцкае лясніцтва ДЛГУ «Дзісненскі лясгас». Агульная плошча гідралагічнага помніка прыроды мясцовага значэння «Святая вада Дзехцяроўская» складае 1,5 га (15 000 м²)[1]. Межы ахоўнай зоны не пазначаныя[2].
Крыніца знаходзіцца на вышыні 149,2 м над узроўнем мора[3]; прымеркавана да ўскрайкаў марэннага масіву і балота, на якім праведзена меліярацыя і пракладзены шэраг каналаў. Над крыніцай усталяваны зруб з падстрэшкам. Лясная паляна абсталявана альтанкай, вогнішчам. Праз крынічны ручай пракладзеныя масткі[2]. Вада крыніцы з’яўляецца гідракарбанатнай кальцыева-магніевай з павышаным утрыманнем сульфатаў. Павялічанае ўтрыманне сульфатаў у вадзе тлумачыцца ўплывам асушанага балотнага масіву, які знаходзіцца побач.
Лічыцца, што вада дапамагае ад многіх хваробаў, у тым ліку вачэй. У крыніцу звычайна кідаюць манеты. Раней адбываліся фэсты (на Яна)[4][5].
Remove ads
Зноскі
- Инспекция природных ресурсов и охраны окружающей среды (руск.). Миорский районный исполнительный комитет. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2020.
- Святая вода Дехтяревская (руск.)(недаступная спасылка). Родники Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2019.
- КРЫНІЦА СВЯТАЯ ВАДА Архівавана 20 лютага 2020. // «Прыдзвінскі край»
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads