Святая крыніца (Будзішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святая крыніца — крыніца ў вёсцы Будзішча Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Мае статус гідралагічнага помніка прыроды мясцовага значэння.
Апісанне
Размешчана ў паўночнай частцы вёскі, на правым беразе ручая. Уяўляе сабой невялікае возера з б’ючым ключом. Берагі ўмацаваны драўляным зрубам. Вада з крыніцы паступае ў два басейны: адзін для набору вады, другі — для мыцця.
Тэхнічныя характарыстыкі[1]:
- Дэбіт: 90 л/хв.
- Якасць вады: здавальняючая.
Гісторыя і значэнне
Крыніца шануецца мясцовымі жыхарамі як святая. Паводле павер’я, калі чалавек прыходзіць да крыніцы са злымі намерамі, вада ў ёй чарнее[1].
Існуе гісторыя пра японскага навукоўца, які вывучаў наступствы чарнобыльскай катастрофы і завяшчаў развеяць свой прах над гэтай крыніцай, што і было выканана яго сваякамі[1].
У сувязі з перыядычнымі праблемамі з вадаправодам у вёсцы, крыніца з’яўляецца важнай крыніцай пітной і гаспадарчай вады для нешматлікіх жыхароў Будзішча.
Remove ads
Галерэя
- Агульны выгляд на змярканні.
- Празрыстая вада дазваляе разглядзець пясчанае дно і ключы, з якіх б'е вада.
- Месца пераліву вады са зруба ў ручай.
- Ахвярныя рушнікі, павязаныя на слупе.
- Фрагмент зруба з кубкамі для піцця і канструкцыяй вадаспуску.
- Культавы драўляны крыж з стрэшкай ды рушнікамі ў змярканні.
- Дно і ключы ў ранішнім святле.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads