Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Семігосцічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Іаана-Багаслоўская царква — праваслаўны храм у в. Семігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1913 г. з дрэва на месцы храма 1-й паловы 19 ст.[1]
Архітэктура
Вырашана па каноне чатырохчасткавага храма падоўжна-восевай кампазіцыі: двух'ярусная чатырохгранная прытвор-званіца, кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала, апсіда. Шатровыя пакрыцці званіцы і малітоўнай залы завершаны макаўкай і цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная і фрызавая часткі — вертыкальна) прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Remove ads
Зноскі
- Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. СПб., 1864.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads