Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Стрыгінь)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Стрыгінь)map
Remove ads

Свята-Іаана-Багаслоўская царква — праваслаўны храм у в. Стрыгінь Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на могілках.

Хуткія факты Свята-Іаана-Багаслоўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1817 годзе з дрэва «тщанием крестьянина Д. Стригина Василия Крука»[1]. Да 1990-х гадоў не дзейнічала. Перад царквой пастаўлена архаічная званіца ў выглялзе шатровай навісі на 2 слупах.

Архітэктура

Thumb
Прытвор

Архітэктура храма вырашана ў традыцыях народнага дойлідства: 1-зрубны з трохграннай апсідай і прамавугольным двух’ярусным прытворам будынак. Двухсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны чацверыковым шатровым барабанам, такім жа меншага маштабу — над франтонам фасада вежай з гранёным шлемападобным купалам. Галоўны фасад фарміруюць трохвугольныя франтоны прытвора і даху. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны на бакавых фасадах 2 парамі прамавугольных аконных праёмаў, на галоўным — шырокім прамавугольным дзвярным праёмам.

Remove ads

Інтэр’ер

У інтэр’еры апсіда вылучана драўляным іканастасам 1830 года з разнымі царскімі варотамі і абразамі-клеймамі 6 евангелістаў; пры ўваходзе хоры. Абразы 17 — 19 ст.: «Маці Божая», «Апостал з жэзлам» і «Евангеліст Іаан» (мастак Х. Бойка).

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads