Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Бараўцы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у в. Бараўцы Вілейскага раёна, прыпісны да прыходу Святога прарока Ільі (у Нарачы). Месціцца на могілках. Лічыцца адным са старэйшых храмаў Вілейскага благачыння. Помнік народнага дойлідства.
Remove ads
Гісторыя
Храм пабудаваны ў 1789 г. з дрэва, меркавана, як уніяцкая царква[1]. Быў зачынены ў 1960-х гадах. Зноў храм адкрылі ў пачатку 1990-х гадоў.
Архітэктура

Вырашана прамавугольным зрубам, які пераходзіць у трохсценную апсіду. Вальмавы дах над алтарнай часткай завершаны шатровай вежачкай. Да фасада далучаны прамавугольны прытвор пад двухсхільным дахам. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Перад храмам пастаўлена двухслуповая званіца з падвешаным звонам.
Зноскі
- Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь Вітрына 8 (Зала 16)(недаступная спасылка) // izi.travel
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads