Свята-Ільінская царква (Бяроза)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Ільінская царква — царква ў імя святога прарока Іліі на могілках у в. Бяроза Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці
Пабудавана ў 19 стагоддзі з дрэва. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Remove ads
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, завершаным на фасадзе шатровай вежачкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Уваход аформлены невялікім прытворам пад двухсхільным пакрыццём.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1356, арк. 3 — 4, 7; ф. 97, воп 1, спр. 4, арк. 1, 3, 8 — 9,
23, 26.
Спасылкі
- Свята-Ільінская царква (Бяроза) на сайце Radzima.org
- Свята-Ільінская царква (Бяроза) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ільінская царква (Бяроза) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads