Свята-Аляксандра-Неўская царква (Блізная)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Аляксандра-Неўская царква — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Блізная Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі на мясцовых могілках[1].
Remove ads
Гісторыя
Храм быў пабудаваны ў 1888 годзе з бутавага каменя і цэглы. У 2007 годзе будынак быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
Помнік архітэктуры раманскага стылю[2]. Складаецца з асноўнага прамавугольнага аб’ёма з трохграннай апсідай і квадратнай у плане званіцай. Званіцу вянчае чатырохгранны намёт з шырокімі пахіламі і цыбулепадобнай галоўкай . Аконныя праёмы — арачныя, з простымі ліштвамі. Царква — узор мясцовай інтэрпрэтацыі культавай пабудовы.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads