Свята-Аляксандра-Неўская царква (Крапіўна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Крапіўна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
У цэнтры вёскі. Пабудаваеа ў другой палавіне XIX стагоддзя з цэглы.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Адносіцца да тыпу крыжова-купальных храмаў. Па падоўжнай восі паслядоўна размешчаны прытвор, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, пяцігранная апсіда з бакавымі гранёнымі рызніцамі. Сяродкрыжжа завершана магутным васьмігранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады апяразаны аркатурнымі фрызамі, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход вылучаны 2-гранным парталам на шырыначных лапатках.
У вуглу муравана-металічнай агароджы пастаўлена мураваная чатырохгранная званіца пад шлемападобным купалам і макаўкай у завяршы.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads