Свята-Андрэеўская царква (Пашукі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Андрэеўская царква — праваслаўны храм у в. Пашукі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
На паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1877 годзе з дрэва на месцы папярэдняга храма паводле праекта распрацаванага ў 1854 годзе архітэктарам В. Палікарпавым[1].
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Да асноўнага кубападобнага зруба, завершанага шатром з макаўкай на гранёным барабане праз трапезную далучаецца прытвор-званіца, з усходняга боку — прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Васьмігранны ярус званіцы завершаны шатром з макаўкай, уваход у яе 1-м ярусе вылучаны ганкам пад двухсхільным казырком. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads