Свята-Барыса-Глебская царква (Лунін)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Барыса-Глебская царква (Лунін)map
Remove ads

Свята-Барыса-Глебская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Лунін Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Свята-Барыса-Глебская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі. Пабудавана ў 1824 годзе з дрэва[1]. На могілках у 1825 г. пастаўлена прыпісная да яе драўляная капліца (не захавалася).

Архітэктура

Thumb
Царква з боку апсіды

Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. У асноае храма васьмігранны цэнтральны зруб, да якога з заходу далучаны прамавугольны прытвор, над якім у пачатку 20 ст. ўзведзена двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца (раней стаяла асобна).

Асноўны зруб накрыты высокім гранёным шатром. Уваход вылучаны ганкам з лучковай навіссю на слупах. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Зала храма перакрыта плоскай столлю, у яе шырокай аркай адкрываецца памяшканне прытвора, над якім зроблены хоры.

Remove ads

Зноскі

  1. РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 817, арк. 78.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads