Свята-Варварынская царква (Сухадол)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Варварынская царква — праваслаўны храм у в. Сухадол Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў другой палавіне 18 ст. з цэглы, дабудавана ў 1869 г.[1]
Архітэктура

Помнік архітэктуры з рысамі барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з паўкруглай апсідай да якога далучана трох'ярусная (васьмярык на 2-х чацверыках) прытвор-званіца. Яе шацёр і дах храма завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі.
Зноскі
- НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 127.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads