Свята-Георгіеўская царква (Валавель)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Георгіеўская царква (Валавель)
Remove ads

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Валавель, Драгічынскі раён, помнік драўлянага дойлідства з элементамi барока. Пабудавана ў 1766 г. як уніяцкая. З 1839 г. яна стала праваслаўнай.

Хуткія факты Свята-Юр'еўская царква, Краіна ...

У 2010 г. былі здзейснены непрафесійныя рамонт і пераробка царквы. Замест барочных галовак пастаўлены псеўдарускія галоўкі-цыбуліны на круглых барабанах, каб надаць храму «сапраўды праваслаўны» выгляд, але парушыўшы пры гэтым закладзеную гармонію[1].

Remove ads

Архітэктура

Прамавугольны асноўны зруб і выцягнутая пяцігранная апсіда накрыты агульным гонтавым дахам з хвалямі над трохвугольнымі навісямі ў месцы злучэння зрубаў. На галоўным фасадзе тарэц даху вырашаны як спалучэнне крывалінейнага франтона з паўвальмай і дзвюма чацверыковымі вежамі па баках, завершанымі фігурнымі банькамі з шасціграннымі шыйкамі і галоўкамі над імі. Падобная галоўка прарэзвае вільчык даху над алтаром. Складаныя формы завяршэнняў маюць шматлікія заломы і выгіны. Па баках апсіды прыбудаваныя сіметрычныя нізкія рызніцы, пры ўваходзе — тамбур. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі. Аконныя праёмы прамавугольныя, на галоўным фасадзе ў выглядзе паўцыркульных імпастаў. Інтэр'ер зальны з плоскай бэлечнай столлю. Над уваходам трапецападобныя ў плане хоры.

Каля царквы знаходзіцца двух'ярусная чацверыковая званіца каркаснай канструкцыі, накрытая нізкім шатровым дахам.

Remove ads

Зноскі

  1. Габрусь Т. В. ВОПРОСЫ СОХРАНЕНИЯ ПОДЛИННОСТИ ПАМЯТНИКОВ ДЕРЕВЯННОГО САКРАЛЬНОГО ЗОДЧЕСТВА БЕЛАРУСИ

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads