Свята-Георгіеўская царква (Віцебск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Георгіеўская царква (Віцебск)map
Remove ads

Віцебская Свята-Георгіеўская царква — праваслаўная царква Віцебска, знаходзіцца на праспекце Чарняхоўскага, 13/28. Пабудавана ў 1996 годзе архітэктарам Ю. Г. Сакалоўскім на аснове будынка былога пажарнага дэпо. Адкрыта ў 1997 годзе. Двухпавярховая. На першым паверсе знаходзіцца храм у імя Мікалая Цудатворца.

Хуткія факты Свята-Георгіеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Твор архітэктуры з рысамі неарускага стылю. У адным будынку сумешчаны 2-прастольны храм і царкоўная адміністрацыя. Двух'ярусная 4-гранная шат­ровая званіца нетрадыцыйна пастаўлена з правага боку нізкай паўкруглай апсіды. Цэнтральны кубападобны аб'ём завершаны чацверыком, які мае 8-гран­ны светлавы барабан з цыбулепадобным купалам. Плоскасныя фасады расчлянёны маленькімі арачнымі аконнымі праёмамі на 2 паверхі.

Малітоўная зала ніжняй царквы 2 трайнымі аркатурамі расчлянёна на 3 часткі: трапезная, малітоўная зала, апсіда, вылучаная 2-ярусным іканастасам. Перакрыцце бочкападобнае на металічных бэльках. Асноўны храм размешчаны на 2-м паверсе будынка. У малітоўную залу, перакрытую плоскай столлю, адкрываецца светлавы барабан. Двух'ярусны драўляны іканастас вылучае прамавугольную апсіду.

Remove ads

Літаратура

  • Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2007. — С. 80-81.
  • Свято-Георгиевский храм — памятник в честь погибших воинов // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. — Витебск, 2007. — С. 4.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads