Свята-Георгіеўская царква (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўная царква ў жылым масіве Прудок Чыгуначнага раёна Гомеля[1][2][3].
Пабудавана ў 1995—1996 гадах з блаславення епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Арыстарха па ініцыятве генеральнага дырэктара базы «Аблгандальсаюз» Ю. Л. Астапчанкі. Настаяцелем быў прызначаны і з’яўляецца станам на 2022 г. протаіерэй Дзмітрый Ганчароў[4][5].
Будынак — мураваны[2]. Месціцца ў скверы на поўнач ад Прудкоўскіх могілак[3]. Апроч царквы, на храмавай тэрыторыі царквы размяшчаюцца паклонны крыж (з 2005 г.) і званіца (з 2006 г.), будынак нядзельнай школы з бібліятэкай (з 2007 г.). У 2016 г. на будынку царквы адбылася замена купалоў і крыжоў[4].
Remove ads
Святары
Зноскі
- Храм вялікамучаніка Георгія Перамоганосца Архівавана 19 кастрычніка 2022. / Праваслаўная архітэктура Беларусі. Цэнтр духоўнай асветы і сацыяльнага служэння Беларускага Экзархата.
- Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
- О храме. История / Храм Святого великомученика Георгия Победоносца, г. Гомель.
- Духовенство / Храм Святого великомученика Георгия Победоносца, г. Гомель.
- На 88 году жизни умер старейший клирик и духовник Гомельской епархии протоиерей Стефан Гладыщук Архівавана 19 кастрычніка 2022. // Правда Гомель. Новостной портал. — 05.09.2020.
- Протокол заседания епархиального совета Гомельской епархии от 24 декабря 2020 г. Архівавана 19 кастрычніка 2022. // Гомельская Епархия Белорусской Православной Церкви. — 30.12.2020.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads