Свята-Георгіеўская царква (Даматканавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Даматканавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, у полі. Пабудавана ў 1866 г.[1], абкладзена цэглай і павялічана ў канцы 20 ст.
Архітэктура

Падоўжаны прамавугольны ў плане аб'ём пераходзіць у 2-гранную апсіду з бакавой рызніцай. Двухсхільны дах па цэнтры пераходзіць у шатровы, над апсідай у вальмавы; завершаны з фасада чатырохгранным шатровым зашклёным барабанам званіцы, шацёр і вальмы апсіды — цыбулепадобнымі галоўкамі. Плоскасныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены слуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Remove ads
Зноскі
- РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 819, арк. 18.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads