Свята-Георгіеўская царква (Жыровіцы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Георгіеўская царква — адна з цэркваў Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра ў Слонімскім раёне, помнік драўлянага дойлідства.
Жыровіцкая Георгіеўская царква пабудавана ў стылі барока ў канцы XVIII стагоддзя ў в. Жыровіцы (Слонімскі раён) на могілках. Уваходзіць у склад манастырскага комплексу, але планіровачна з ім не звязана.
Remove ads
Архітэктура
Адназрубны прамавугольны ў плане храм з пяціграннай алтарнай прыбудовай, арыентаванай на захад. Накрыты агульным двухсхільным дахам з застрэшкам пры пераходзе да вальмавага пакрыцця апсіды. Трохвугольны франтон галоўнага фасада завяршае фігурная барочная вежачка на чацверыковым барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі вокнамі і вертыкальнымі сцяжкамі-брусамі ў прасценках. Апсіда вылучана невялікім уступам, шырока раскрываецца ў залу.

Дэкаратыўны акцэнт інтэр'ера — накладны іканастас, дэкарыраваны разнымі ракайлямі, касічкамі; у завяршэнні круглая люкарна.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads