Свята-Георгіеўская царква (Косава)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Свята-Георгіеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Знаходзіцца на заходняй ускраіне горада, на могілках. Пабудавана ў 1871 г. з сасновага бруса.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Адназрубны храм з трохграннай апсідай, над якой агульны двухсхільны дах пераходзіць у 3-вальмавае пакрыццё. Цэнтр даху ўвянчаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчаных ліштвах і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Да апсіды з паўднёва-ўсходняга боку далучаецца нізкі прыруб рызніцы.

Remove ads

Інтэр'ер

Зала з бэлечнай столлю, адкрытыя зрубныя сцены расчлянёны брусамі-сцяжкамі, падлога цагляная.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads