Свята-Дабравешчанская царква (Жытомля)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Дабравешчанская царква (Жытомля)map
Remove ads

Свята-Дабравешчанская царква — праваслаўны храм у в. Жытомля Гродзенскага раёна. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі.

Хуткія факты Свята-Дабравешчанская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1743 годзе з дрэва, у 1864 годзе капітальна адрамантавана.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Пачатковы яе выгляд змяніўся пасля аднаўлення ў 1864 г. — храм быў гарызантальна ашаляваны, накрыты агульным двухсхільным дахам, на званіцы надбудаваны шацёр з макаўкай, устаноўлены новы іканастас. Але захавалася выцягнутая па падоўжнай восі 3-зрубная прасторавая кампазіцыя — асноўны зруб мае з усходняга боку працяглы прыруб прамавугольнай апсіды з утульнымі бакавымі рызніцамі, а з заходняга — двух’ярусную шатровую званіцу (васьмярык на чацверыку). Галоўны ўваход у храм аформлены сціплым ганкам пад двухсхільным дахам на 2 слупах з падкосамі. Фасады рытмічна расчлянёны вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі, апяразаны разным падкарнізным фрызам.

Remove ads

Інтэр’ер

Манументальнасць і ўрачыстасць інтэр'еру надаюць 6 драўляных калон з перакінутымі паміж імі аркамі, што падзяляе ўнутраную прастору на 3 нефы, цэнтральны з якіх павялічаны і перакрыты плоскай столлю, бакавыя — паката нахіленай. Меўся шанаваны абраз «Маці Божая».

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads