Свята-Духаўскі жаночы манастыр (Віцебск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Духаўскі жаночы манастыр (Віцебск)map
Remove ads

Свята-Духаўскі жаночы манастыр — праваслаўны манастыр горада Віцебска. Знаходзіцца на вуліцы Талстога. Заснаваны ў 1345 г., аднавіў дзейнасць у 2001 г. Пры манастыры дзейнічае хатняя царква імя святой роўнаапостальнай Вольгі.

Хуткія факты Свята-Духаўскі жаночы манастыр, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Паводле мясцовага падання, манастыр заснаваны ў канцы 1380-х княгіняй Ульянай Аляксандраўнай, удавой вялікага князя літоўскага Альгерда, які пабудаваў галоўны храм манастыра — царкву Святога Духа. Быццам Ульяна прыкладна ў 1392—1393 прыняла ў манастыры схіму пад імем Марфа, неўзабаве памерла і была пахаваная ў манастыры.

У 1618 г. узнікла пытанне аб ператварэнні манастыра ва ўніяцкі-базыліянскі кляштар. Уніяты ўладкаваліся тут пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (16541667).

У 1839 г. Свята-Духаўскі манастыр зноў стаў праваслаўным. Да сярэдзіны 19 ст. манастыр прыходзіць у запусценне: у 1855 годзе тут заставалася толькі шэсць пажылых манашак. Неўзабаве манастыр зачыніўся: спачатку тут размясцілася жаночая турма, затым — жаночае духоўнае вучылішча. У 1918 годзе будынак колішняга манастыра заняў Губвыканкам. У 1947 годзе Свята-Духаўскі храм быў разбураны.

3 мая 2001 г. Свята-Духаўскі жаночы манастыр быў адроджаны. У цяперашні час ён размяшчаецца ў будынку Духоўна-культурнага Цэнтра, дзе знаходзіцца царква імя святой роўнаапостальнай Вольгі і келлі манашак. Тэрыторыя манастыра паступова аднаўляецца.

Remove ads

Архітэктура

Манастыр знаходзіцца ў мураваным будынку 19 ст. Мае развітую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю са складанай канфігурацыяй плана — 3 рознавялікія крылы, што абмяжоўваюць унутраны двор. Галоўны асіметрычны фасад расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі сандрыкамі і паўкруглымі нішамі. Плоскасць фасада падзелена на паверхі прафіляваным поясам і карнізам, завершана двума трохвугольнымі франтонамі. Будынак падзелены на шэраг секцый з самастойнымі ўваходамі, пераважна з двара. У архітэктуры выкарыстаны эле­менты класіцызму.

Remove ads

Літаратура

  • Свята-духаўскі жаночы манастыр // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2007. — С. 83—84.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads