Свята-Казанская царква (Дарагакупава)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Казанская царква (Дарагакупава)
Remove ads

Свята-Казанская царква — праваслаўны храм, пабудаваны ў вёсцы Дарагакупава (Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) у 1902 года з сасновага бруса.

Хуткія факты Свята-Казанская царква, Краіна ...
Thumb
Remove ads

Архітэктура

Храм чатырохчасткавай аб'ёмна-прасторавай падоўжна-восевай сіметрычнай кампазіцыі: званіца, прамавугольны ў плане бабінец, кубападобная зала, пяцігранная апсіда. Пластычная ўскладненасць і шматпланавасць будынка ўзмацняецца далучанымі да асноўнага аб'ёму нізкімі прыдзеламі і бакавымі рызніцамі апсіды. Прытвор з надбудаванай над ім званіцай аб'яднаны з бабінцам у агульны аб'ём. Дамінантай храма з'яўляецца чацверыковая аднаярусная званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Складаная сілуэтнасць завяршэння званіцы дасягаецца спалучэннем чатырохграннага шатра з крыжовым двухсхільным дахам, карнізы якога ствараюць зігзагападобнае абрамленне. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з густой геаметрычнай сеткай пераплётаў. Перад уваходам ганак з 2 калонкамі, накрыты двухсхільным дахам. Унутраную прастору складаюць кубападобная зала, у якую шырокімі прасветамі расчыняюцца бабінец, апсіда і вузкія крылы прыдзелаў. Прытвор двума прасценкамі расчлянёны на тамбур, дзякоўскую з трохмаршавай лесвіцай на званіцу.

Remove ads

Літаратура

  • Свята-Казанская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 69.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads